Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2018, 12:39

У Ліверпулі і Парыжы вызначацца першыя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў розыгрышы футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца першыя ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар чэмпіянату Францыі "Пары Сен-Жэрмен" на полі "Стад дэ Франс" прыме дзеючага пераможцу Лігі чэмпіёнаў - мадрыдскі "Рэал". Першая гульня ў Мадрыдзе завяршылася перамогай іспанскай каманды з лікам 3:1. У сённяшняй сустрэчы парыжанам не дапаможа лідар атак бразілец Неймар, які выбыў са строю з-за траўмы.

Другі сённяшні матч, у якім англійскі "Ліверпуль" прыме партугальскі "Порту", стане простай фармальнасцю, паколькі ў першай гульні 1/8 фіналу ў Порту ліверпульская дружына дабілася буйной вікторыі - 5:0.

Абодва матчы пачнуцца ў 22.45 і будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 2" (з Ліверпуля) і "Беларусь 5" (з Парыжа).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі