Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2018, 13:31

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на ЧС у Данію

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на чэмпіянат свету ў Данію, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Федэрацыі хакея Беларусі.

У выязным спісе 25 ігракоў: варатары - Іван Кульбакоў, Віталь Трус, Міхаіл Карнавухаў; абаронцы - Сцяпан Фалькоўскі, Уладзімір Дзянісаў, Раман Дзюкаў, Яўген Лісавец, Крысціян Хенкель, Мікіта Усціненка, Павел Варабей, Дзмітрый Корабаў; нападаючыя - Павел Развадоўскі, Сяргей Дрозд, Арцём Дзямкоў, Джэф Плат, Ягор Шаранговіч, Аляксандр Мацярухін, Максім Сушко, Шарль Лінгле, Аляксандр Паўловіч, Арцём Ляўша, Аляксандр Кітараў, Арцём Кітараў, Яўген Кавыршын, Артур Гаўрус.

Сярод ігракоў ёсць і дэбютанты чэмпіянатаў свету. Гэта абаронца Сцяпан Фалькоўскі з Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ), дзе ён выступае за клуб "Антарыа", галкіпер Іван Кульбакоў, нападаючыя Арцём Ляўша і Максім Сушко.

На чэмпіянаце свету беларускія хакеісты выступяць у групе А. Першы матч яны правядуць 4 мая ў Капенгагене з камандай Швецыі (21.15). Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа прамую трансляцыю гульні. Сапернікамі зборнай Беларусі на першым этапе турніру стануць каманды Францыі (5 мая), Расіі (7 мая), Швейцарыі (9 мая), Чэхіі (11 мая), Аўстрыі (12 мая) і Славакіі (15 мая). Чатыры лепшыя каманды з групы выйдуць у чвэрцьфінал сусветнага форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі