Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2018, 19:55

Рафаэль Надаль і Дамінік Цім згуляюць у фінале адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанец Рафаэль Надаль і аўстрыец Дамінік Цім згуляюць у фінале адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. Аб гэтым стала вядома пасля заканчэння паўфінальных матчаў турніру ў мужчынскім адзіночным разрадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дамінік Цім у гульні за выхад у вырашальную стадыю перамог у трох партыях італьянца Марка Чэкіната - 7:5, 7:6, 6:1.

У другім паўфінале Рафаэль Надаль быў мацнейшы за Хуана Марціна дэль Потра з Аргенціны - 6:4, 6:1, 6:2. У першым сэце сапернік іспанца меў некаторую перавагу, але пры ліку 4:4 уступіў гейм на сваёй падачы. Далей Надаль дзейнічаў значна больш упэўнена за аргенцінца і выйшаў у фінал.

Рафаэль Надаль з'яўляецца дзесяціразовым пераможцам адкрытага чэмпіянату Францыі. Усяго ў яго кар'еры 24 фіналы турніраў Вялікага шлема. Фінал на цэнтральным корце імя Філіпа Шатрые адбудзецца ў нядзелю, 10 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі