Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2017, 18:19

Пытанні падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі ў Саўміне

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта пад старшынствам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў.

Разгледжаны шляхі ўзаемадзеяння Дырэкцыі па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года з рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам і яго падкамітэтамі. Акрамя таго, заслуханы справаздачы кіраўнікоў падкамітэтаў па пытаннях арганізацыі харчавання, гандлёвага забеспячэння і пражывання, па пытаннях транспартнага забеспячэння, па пытаннях арганізацыі афіцыйных цырымоній і культурна-масавых мерапрыемстваў, па пытаннях арганізацыі работы валанцёраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі