Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Продаж білетаў на матчы ЧС-2018 у Расіі пачнецца 14 верасня

Спорт 13.09.2017 | 09:14

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продаж білетаў на матчы ЧС-2018 у Расіі пачнецца 14 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

"Пачынаючы з 12.00 па маскоўскім часе 14 верасня 2017 года балельшчыкі з усяго свету змогуць далучыцца да вялікага футбольнага свята. У гэты час выключна на сайце FIFA.com/bilet пачнецца продаж білетаў на чэмпіянат свету FIFA 2018", - адзначылі ў прэс-службе.

Продаж білетаў пройдзе ў некалькі этапаў. Першы перыяд 1-га этапу продажаў прадоўжыцца з 14 верасня па 12 кастрычніка. У гэты час аматары футбола змогуць падаць заяўкі на набыццё білетаў. Пры гэтым не мае значэння, у які дзень гэтага этапу пададзена заяўка: ва ўсіх будуць аднолькавыя шанцы, незалежна ад даты падачы. Калі колькасць заявак на білеты перасягне колькасць даступных месц, білеты будуць размяркоўвацца метадам выпадковай жараб'ёўкі. Незалежна ад таго, ці была заяўка задаволена поўнасцю, часткова або не задаволена, усе заказчыкі білетаў атрымаюць паведамленне аб статусе заяўкі да 16 лістапада 2017 года.

Другі перыяд 1-га этапу продажу прадоўжыцца з 16 па 28 лістапада. У гэты час білеты будуць прадавацца ў парадку жывой чаргі.

Пасля афіцыйнай жараб'ёўкі чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018, якая адбудзецца 1 снежня 2017 года, адкрыецца 2-і этап продажаў. Ён таксама будзе ўключаць перыяд продажаў шляхам выпадковай жараб'ёўкі (з 5 снежня 2017 года па 31 студзеня 2018 году) і перыяд продажаў у парадку жывой чаргі (з 13 сакавіка па 3 красавіка 2018 года).

Білеты, набытыя ў ходзе 1-га і 2-га этапаў продажаў, будуць дастаўлены ўладальнікам бясплатна на працягу некалькіх тыдняў перад пачаткам турніру. Дастаўка білетаў пачнецца не раней за красавік/май 2018 года (магчымы змяненні).

Апошняя магчымасць набыць білеты на матчы з'явіцца ў балельшчыкаў у час этапу продажаў "у апошні момант", калі білеты будуць прадавацца ў парадку жывой чаргі. Гэты этап пачнецца 18 красавіка і завершыцца 15 ліпеня 2018 года, у дзень фінальнага матчу чэмпіянату свету па футболе FIFA.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад'яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.