16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-канферэнцыя, прысвечаная міжнародным спаборніцтвам FEI і чэмпіянату Беларусі па конным трохбор'і, адбудзецца ў прэс-цэнтры БЕЛТА 18 ліпеня ў 11.00.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел старшыня ГА "Беларуская федэрацыя коннага спорту" Сяргей Дражын, генеральны дырэктар установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі" Віктар Малашка, член нацыянальнай зборнай па выездцы МСМК Ганна Карасёва, член нацыянальнай зборнай па трохбор'і МСМК Аляксандр Фаміноў.
На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў аграгарадку Ратамка (Мінская вобласць) з 26 па 29 ліпеня будзе праводзіцца кваліфікацыйны міжнародны турнір па конным трохбор'і ўзроўню складанасці CCI3*/CCI2*/CCI1*, CIC3*/CIC2*. У рамках спаборніцтваў пройдзе чэмпіянат Беларусі па трохбор'і 2018 года.
Таксама ў гэтыя дні адбудзецца адзін з пяці семінараў Міжнароднай федэрацыі коннага спорту (FEI) для афіцыйных асоб: суддзяў, крос-дызайнераў і тэхнічных дэлегатаў.
Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-00-58, (029) 679-66-75, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-