Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 лістапада 2017, 16:57

Прафесіяналізм трэнераў і атлетаў дае батутыстам магчымасць дабівацца перамог у кожным сезоне - Мінспорту

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прафесіяналізм трэнераў і атлетаў дае беларускім батутыстам магчымасць дабівацца перамог у кожным сезоне. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Аляксандр Баравуля сёння ў час ушанавання нацыянальнай каманды батутыстаў па выніках выступлення на чэмпіянаце свету ў Балгарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Каманда па скачках на батуце - гэта калектыў аднадумцаў, здольны дабівацца пастаўленых задач. Мінулы сезон, нягледзячы на тое што ён быў посталімпійскім, таксама ўдаўся для беларускіх атлетаў у гэтым відзе спорту. Удала выступілі на чэмпіянаце свету ў Сафіі, дзе заваявалі чатыры ўзнагароды. Прафесіяналізм трэнераў і атлетаў дае батутыстам магчымасць дабівацца перамог у кожным сезоне. Мінспорту і асацыяцыя гімнастыкі робяць усё, каб каманда думала толькі аб падрыхтоўцы да стартаў і дабівалася высокіх рэзультатаў", - сказаў намеснік міністра.

Галоўны трэнер каманды па скачках на батуце Вольга Уласава адзначыла добрае ўзаемаразуменне пры падрыхтоўцы да турніраў з Беларускай асацыяцыяй гімнастыкі і Міністэрствам спорту і турызму. Паводле яе слоў, ужо з 6 студзеня яе падапечныя пачынаюць падрыхтоўку ў новым сезоне. "Часта многія атлеты і каманды пасля паспяховых Алімпійскіх гульняў бяруць паўзу, але каманда па скачках на батуце выступіла на высокім узроўні і ў 2017 годзе. Парадавалі і дзяўчаты, і хлопцы ў сінхронных скачках. Такія стабільныя рэзультаты - паказчык класа атлетаў, але спачываць на лаўрах не збіраемся і ўжо са студзеня пачнём рыхтавацца да чэмпіянату Еўропы", - расказала Вольга Уласава.

На сусветным форуме ў Сафіі ў пачатку лістапада беларускія прадстаўнікі скачкоў на батуце заваявалі чатыры ўзнагароды: залатыя медалі на рахунку Таццяны Пятрэні і ў сінхронных скачках у Алега Рабцава і Уладзіслава Ганчарова, сярэбраная ўзнагарода ў жаночай зборнай за камандныя выступленні, бронзавы медаль у дуэта Марыі Махарынскай і Таццяны Пятрэні.

У час ушанавання ў Міністэрстве спорту і турызму трэнерскі склад і атлеты былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі