Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пераможцы і прызёры ў эстафеце на лыжаролерах сярод ВНУ і аматарскіх каманд вызначаны ў Мінску

Спорт 08.09.2018 | 12:06
Цырымонія ўзнагароджвання
Цырымонія ўзнагароджвання

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцы і прызёры сярод ВНУ і аматарскіх каманд вызначаны ў эстафеце на лыжаролерах і ролікавых каньках у Дзень горада ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першае месца занялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, другое - Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Трэцімі сталі прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, за гэту каманду выступала чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў Святлана Саханенка.

У забегу ў складзе дзвюх аматарскіх каманд прынялі ўдзел прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, галоўны трэнер хакейнага клуба "Юнацтва" Міхаіл Захараў.

У эстафеце стартавалі 11 каманд.

Спартыўнае свята прадоўжыцца каля Палаца спорту ў Мінску лыжаролернай эстафетай сярод сілавых структур, а пасля адбудзецца ролер-марафон з удзелам вядучых атлетаў Беларусі і замежных краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").