Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2016, 15:27

Павел Санковіч заваяваў дзве ўзнагароды на этапе Кубка свету па плаванні ў Токіа

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Павел Санковіч заваяваў дзве ўзнагароды на этапе Кубка свету па плаванні ў 25-метровым басейне, які праходзіць у Токіа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступленне на сваёй кароннай дыстанцыі 50 м на спіне беларус завяршыў на другім месцы - 23,22 сек. Першае месца заняў японец Юніа Кога - 23,17 сек, трэцім стаў іспанец Мігель Орціс-Канаватэ - 23,42 сек.

Яшчэ адну ўзнагароду, бронзавую, Павел Санковіч заваяваў у Токіа на дыстанцыі 100 м батэрфляем (50,78 сек), уступіўшы толькі лідару ў гэтай дысцыпліне Чаду Ле Кло з ПАР (49,45 сек) і японцу Такешы Кавамота (49,93 сек).

У другі дзень этапу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе вядучая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выступіла на 100-метроўцы вольным стылем і спынілася за крок ад п'едэстала, заняўшы чацвёртае месца - 53,29 сек. Перамагла ў заплыве Жанет Отэсен з Даніі - 51,54 сек. Сярэбраны медаль заваявала Кацінка Хосу з Венгрыі - 52,25 сек, трэцяй фінішавала Рыкака Іке з Японіі - 52,39 сек. У першы дзень турніру Аляксандра Герасіменя стала сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

У ходзе спаборніцтваў у Токіа быў устаноўлены таксама сусветны рэкорд. Алія Аткінсан з Ямайкі праплыла дыстанцыю 50 м брасам за 28,64 сек, пабіўшы ранейшае дасягненне, якое належала амерыканцы Джэсіцы Хардзі (28,80 сек) і было ўстаноўлена ў 2009 годзе.

Заключны этап розыгрышу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе адбудзецца 29-30 кастрычніка ў Ганконгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі