Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 сакавіка 2018, 19:33

На сёмым этапе Кубка свету па біятлоне Беларусь прадставяць 9 спартсменаў

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў фінскім Контыялахты Беларусь прадставяць дзевяць спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларуская каманда адправілася да месца спаборніцтваў, дзе ўжо ў чацвер, 8 сакавіка, мужчынскай спрынтарскай гонкай на 10 км стартуе чарговы этап Кубка свету. Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава вылецелі з Мінска, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава прыедуць у Фінляндыю з Санкт-Пецярбурга. У склад мужчынскай каманды ўвайшлі Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі.

Пасля мужчынскага спрынту ў гонцы на 7,5 км 9 сакавіка выступяць жанчыны. Далей, 10 сакавіка, запланаваны змешаныя эстафеты ў супер-міксце і міксце. Завершыцца сёмы этап Кубка свету 11 сакавіка мас-стартам на 15 км у мужчын і 12,5 км у жанчын.

У агульным заліку Кубка свету сезона 2017/2018 лідзіруе фінская біятланістка Кайса Мякярайнен - 592 ачкі, Настасся Кузьміна са Славакіі займае другую пазіцыю - 577 балаў, італьянка Даратэя Вірэр размясцілася на трэцім радку - 525 ачкоў. Лепшай з беларусак у агульным заліку з'яўляецца Дар'я Домрачава (пятае месца) - 436 ачкоў, Ірына Крыўко займае 19-ю пазіцыю - 295 балаў, Надзея Скардзіна - 20-я (263), Надзея Пісарава ў агульным заліку 71-я (18), 73-е месца ў Дзінары Алімбекавай - 14 балаў, на 85-й пазіцыі знаходзіцца Дар'я Юркевіч - 5 балаў.

У мужчын наперадзе Мартэн Фуркад з Францыі - 834 ачкі. З беларусаў у топ-50 знаходзіцца Сяргей Бачарнікаў, які размясціўся на 49-м радку - 65 балаў, Уладзімір Чапелін - 62-і (34 балы), Раман Ялётнаў - 76-ы (15 ачкоў).

Пасля стартаў у Контыялахты ў бягучым сезоне пройдуць яшчэ два этапы Кубка свету: з 15 па 18 сакавіка ў нарвежскім Холменколене і 22-25 сакавіка ў расійскай Цюмені.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі