Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2016, 15:14

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе заняла шостае месца на турніры ў Санкт-Пецярбургу

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская зборная Беларусі па валейболе заняла шостае месца на XI Міжнародным турніры "Мемарыял Вячаслава Платонава", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спартыўным комплексе акадэміі валейбола ў Санкт-Пецярбургу беларускія валейбалісты правялі чатыры матчы, атрымаўшы адну перамогу. Як паведамлялася раней, у групе А яны занялі трэцяе месца і згулялі вырашальную сустрэчу плэй-оф у барацьбе за пятае месца з сапернікамі з піцерскага "Аўтамабіліста". Гаспадары турніру былі мацнейшымі 3:1 (25:21, 26:24, 18:25, 25:18). У выніку падапечныя Аляксандра Сінгаеўскага занялі шостае месца.

Пераможцам турніру стаў клуб расійскай суперлігі "Белагор'е", які ў фінале быў мацнейшым за маскоўскае "Дынама" 3:0 (26:24, 25:15, 27:25). Цікава, што адзіную перамогу ў Санкт-Пецярбургу ў чатырох гульнях беларуская каманда атрымала менавіта над белгародскімі валейбалістамі. У першым туры яна была мацнейшай за сапернікаў - 3:2 (16:25, 22:25, 28:26, 26:24, 15:13).

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе - пераможцы турніру "Мемарыял Вячаслава Платонава" ў 2012 годзе. У бягучым сезоне падапечныя Аляксандра Сінгаеўскага вядуць падрыхтоўку да адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы. З 15 па 17 верасня ў першым туры ў Турцыі беларусы згуляюць з сапернікамі з Нідэрландаў, Аўстрыі і Турцыі. Другі тур пройдзе 23-25 верасня ў Нідэрландах. Пераможца групы D выйдзе ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, а каманда, якая заняла другое месца, згуляе ў трэцім раўндзе кваліфікацыі. Айчынныя валейбалісты двойчы выступалі ў вырашальнай стадыі кантынентальнага форуму ў 2013 і 2015 гадах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі