Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2017, 17:51

Мінскія "Крумкачы" прайгралі футбалістам "Гомеля" ў матчы чэмпіянату Беларусі

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія "Крумкачы" прайгралі футбалістам "Гомеля" з лікам 0:1 у дамашнім матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для "крумкачоў" гэта дзявятая сустрэча без перамог у цяперашнім першынстве, а футбалісты "Гомеля" не перамагалі ў трох папярэдніх паядынках.

Сёння лідар першынства салігорскі "Шахцёр" згуляе ў гасцях у наваполацкага "Нафтана", які страціў ужо шанцы застацца ў вышэйшай лізе. У заходнім дэрбі гродзенскі "Нёман" прыме брэсцкае "Дынама". Абодва клубы спаборнічаюць за чацвёртае месца, якое пры пэўных умовах дасць яго ўладальніку права выступіць у наступным сезоне ў кваліфікацыі еўракубкаў.

Напярэдадні футбалісты "Іслачы", якія вядуць барацьбу за права застацца ў элітным дывізіёне, перамаглі ў гасцях "Віцебск" 2:0 і ўпершыню з пачатку чэмпіянату пайшлі з зоны вылету. Туды апусцілася мазырская "Славія", якая ўступіла на выездзе магілёўскаму "Дняпру" з лікам 3:5. Пасля гэтых сустрэч "Іслач" набрала 21 ачко і займае 14-е месца, на радок ніжэй ідзе "Славія", у якой на адзін бал менш. Вышэйшую лігу пакінуць каманды, якія фінішуюць на 15-м і 16-м месцах, прычым "Нафтан" ужо не пойдзе з апошняй пазіцыі.

У нядзелю, 5 лістапада, мінскае "Дынама", якое займае другое месца, прыме футбалістаў "Слуцка", а "Гарадзея" таксама на сваім полі сустрэнецца з "Мінскам". Праграма 28-га тура завершыцца 6 лістапада ў Жодзіне, дзе мясцовыя тарпедаўцы згуляюць з барысаўскім БАТЭ, што ідзе трэцім у турнірнай табліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі