Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2018, 11:39

Мінск і Гродна прымуць першыя матчы 28-га чэмпіянату Беларусі па футболе

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску і Гродне адбудуцца стартавыя матчы першага тура 28-га чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 17.30 дэбютанты элітнага дывізіёна футбалісты сталічнага "Праменя" сустрэнуцца з ФК "Мінск" на яго стадыёне. У другім паядынку сённяшняга гульнявога дня гродзенскі "Нёман" прыме на сваім полі гасцей з "Віцебска".

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца ў суботу, 31 сакавіка. Сярэбраныя прызёры мінулага чэмпіянату футбалісты мінскага "Дынама" згуляюць з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам", уладальнік бронзы салігорскі "Шахцёр" будзе сапернічаць з брэсцкім "Дынама", а "Гомель" сустрэнецца са "Слуцкам".

Гульнявая праграма стартавага тура завершыцца 1 красавіка. Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ на сваім полі праэкзаменуе яшчэ аднаго навічка вышэйшай лігі "Смалявічы", футбалісты "Іслачы" сустрэнуцца з мінскім "Тарпеда", "Гарадзея" прыме ў сябе дома магілёўскі "Днепр".

Чарговы чэмпіянат Беларусі пройдзе па класічнай схеме - 16 клубаў элітнага дывізіёна сустрэнуцца адзін з адным па два разы (дома і ў гасцях). Матчы заключнага 30-го тура намечаны на 2 снежня. Па выніках двухкругавога турніру каманды, якія зоймуць 15-е і 16-е месцы, пакінуць вышэйшую лігу, ім на змену прыйдуць два лепшыя клубы з першай лігі.

Год таму, упершыню за апошні час, пытанне аб чэмпіёне краіны было адкрыта да апошніх мінут матчаў 30-га тура. У выніку залатыя медалі дасталіся БАТЭ, які ў заключным туры згуляў унічыю ў гасцях у "Гарадзеі", зраўнаваўшы лік на апошніх секундах гульні 3:3. Барысаўчане і мінскае "Дынама" набралі па 68 ачкоў, але па выніках вочных сустрэч БАТЭ заняў першае месца, заваяваўшы свой 14-ы чэмпіёнскі тытул.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі