Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Матчам з аўстрыйцамі беларускія гандбалісты стартуюць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі

Спорт 12.01.2018 | 12:16

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Харватыі сёння стартуе 13-ы чэмпіянат Еўропы па гандболе сярод мужчынскіх каманд. Зборная Беларусі свой першы паядынак правядзе супраць каманды Аўстрыі (прамая трансляцыя ў 20.10 на тэлеканале "Беларусь 5"), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Юрыя Шаўцова прыбыла ў харвацкі Порэч у мінулую сераду і правяла некалькі трэніровак на пляцоўцы спартыўнага цэнтра "Жаціка" (умяшчальнасць - 3500 гледачоў), які прыме ўсе матчы папярэдняй групы В. Трэнерскі штаб беларускай каманды ўключыў у афіцыйную заяўку 18 ігракоў:

варатары: Іван Мацкевіч (БГК імя Мяшкова, Брэст), Арцём Падасінаў ("Гомель"), Вячаслаў Салдаценка ("Адархей", Румынія);

палявыя ігракі<*b> - Вячаслаў Бохан, Уладзіслаў Кулеш, Мікалай Алёхін, Аляксандр Падшывалаў, Глеб Гарбуз (усе - СКА, Мінск), Андрэй Юрынок, Дзяніс Рутэнка, Сяргей Шыловіч (усе - БГК імя Мяшкова, Брэст), Барыс Пухоўскі, Максім Бабічаў (абодва - "Матор", Запарожжа, Украіна), Арцём Каралёк ("Сен-Рафаэль", Францыя), Артур Карвацкі ("Балатанфюрэд", Венгрыя), Вадзім Гайдучэнка ("Дынама", Бухарэст, Румынія), Максім Баранаў ("Адархей", Румынія), Аляксандр Цітоў ("Рыіхімякі", Фінляндыя).

Акрамя сустрэчы беларусаў і аўстрыйцаў сёння ў групе В згуляюць гандбалісты Францыі і Нарвегіі. У другі гульнявы дзень 16 студзеня беларуская дружына згуляе з нарвежцамі, а 18 студзеня завершыць першы этап сустрэчай з французамі.

Настаўнік беларусаў лічыць, што сапернікі па групе вельмі моцныя. Таму маладым беларускім гандбалістам будзе вельмі карысна праверыць сябе ў гульнях з такімі магутнымі дружынамі. Нягледзячы на высокі клас сапернікаў, беларусы прыкладуць усе сілы для выхаду ў другі групавы раўнд кантынентальнага першынства, падкрэсліў Юрый Шаўцоў. Туды трапяць па 3 лепшыя зборныя з чатырох квартэтаў. На другім этапе прадстаўнікі групы В згуляюць супраць тройкі каманд групы А, у якую ўвайшлі Швецыя, Ісландыя, Харватыя і Сербія.

Другую шасцёрку на другім этапе складуць прадстаўнікі папярэдніх квартэтаў - С (Германія, Славенія, Чарнагорыя, Македонія) і D (Іспанія, Данія, Чэхія, Венгрыя). Мацнейшыя каманды правядуць свае матчы з 18 па 24 студзеня, а затым па дзве лепшыя зборныя выйдуць у паўфінал. Паўфінальныя баталіі пройдуць 26 студзеня, а 28 студзеня іх пераможцы сустрэнуцца ў паядынку за золата, прайграўшыя паспрачаюцца за бронзу ЧЕ-2018.

Два гады таму ў Польшчы чэмпіёнамі Старога Свету сталі нямецкія гандбалісты, якія перайгралі ў фінале іспанцаў (24:17), у гульні за 3-е месца харваты перамаглі нарвежцаў (31:24). Зборная Беларусі тады фінішавала на 10-й падагульняючай пазіцыі. Для беларусаў будучы кантынентальны форум стане пятым у гісторыі. Лепшым вынікам з'яўляецца 8-е месца, занятае на ЧЕ-1994 у Партугаліі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск