Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2018, 09:49

Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку на этапе КС у Рупольдынгу, лепшы з беларусаў - 23-і

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Француз Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку на этапе Кубка свету ў Рупольдынгу, лепшым з беларусаў стаў Сяргей Бачарнікаў, які заняў 23-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца пераадолеў дыстанцыю 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі за 44 мін. 27,9 сек. (0+0+0+1). Чэшскі біятланіст Ондржэй Моравец не дапусціў ніводнага промаху, але ўступіў у ходзе па дыстанцыі французу - + 1 мін. 01,0 сек. Бронзавым прызёрам індывідуальнай гонкі стаў Ёханес Бё з Нарвегіі - + 1 мін. 06,3 сек. (0+0+0+1).

Лепшым з беларусаў стаў Сяргей Бачарнікаў, які нядрэнна страляў на агнявым рубяжы і адстаў ад француза на 3 мін. 45,0 сек. (0+1+0+0). Дзмітрый Абашаў уступіў першаму месцу больш за шэсць мінут і размясціўся на 76-й пазіцыі - + 6 мін. 22,2 сек. (0+2+0+1), Антон Смольскі заняў 85-е месца - + 7 мін.17,0 сек. (1+0+2+1). Раман Ялётнаў стаў 87-м - 7 мін. 33,8 сек. (2+0+3+1).

Агульны залік Кубка свету ўзначальвае Мартэн Фуркад - 612 ачкоў. Лепшы з беларусаў - Сяргей Бачарнікаў, які размясціўся на 44-й пазіцыі з 65 баламі.

Этап Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу прадоўжыцца індывідуальнай гонкай у жанчын на 15 км, якая пачнецца 11 студзеня ў 16.20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі