Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2017, 17:18

Максім Рыжанкоў уключаны ў склад Выканкама ЕАК

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў уключаны ў склад Выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Адпаведнае паведамленне паступіла ў адрас НАК. У пісьме за подпісам выконваючага абавязкі прэзідэнта ЕАК Янеза Качыянчыча і генеральнага сакратара Рафаэля Паньёцы гаворыцца аб прынятым рашэнні ўключыць Максіма Рыжанкова ў склад Выканкама ЕАК ад краіны - арганізатара ІІ летніх Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Як адзначылі ў НАК, прадстаўнік Беларусі ўпершыню ўвайшоў у склад кіруючага органа алімпійскага руху.

"Безумоўна, гэта гістарычная падзея ў развіцці алімпійскага руху ў Беларусі. Уключэнню Максіма Рыжанкова ў склад Выканкама ЕАК садзейнічала плённая работа НАК Беларусі на працягу 25 гадоў з моманту заснавання. Важным фактарам сталі прафесійныя і асобасныя якасці першага віцэ-прэзідэнта НАК - дыпламатычны вопыт, веданне замежных моў, цудоўныя арганізацыйныя здольнасці, разуменне і любоў да спорту, гатоўнасць аказаць падтрымку і дапамогу атлетам, трэнерам і спецыялістам у іх нялёгкай працы. Упэўнена, што гэта грамадская пасада будзе садзейнічаць больш плённай інтэграцыі Беларусі ў міжнародны алімпійскі рух, рэалізацыі розных сумесных праграм і якаснаму правядзенню ў Мінску ў 2019 годзе ІІ летніх Еўрапейскіх гульняў", - адзначыла алімпійская чэмпіёнка, старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў фізічнай культуры і спорту Антаніна Кошаль.

Чарговае пасяджэнне Выканкама ЕАК адбудзецца 26 студзеня 2017 года ў Лазане (Швейцарыя). Адным з пытанняў парадку дня стане арганізацыя і правядзенне Еўрагульняў-2019 у Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі