Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 мая 2016, 13:43

Максім Мірны выйшаў у чвэрцьфінал мікста на "Ралан Гарос"

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны завяршыў выступленне на "Ралан Гарос" у мужчынскім парным разрадзе, але прадоўжыць гуляць у міксце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы за выхад у чвэрцьфінал мужчынскіх спаборніцтваў Мірны і філіпінец Трэт Х'юі прайгралі французскаму тандэму Жульен Бенета / Эдуард Ражэ-Васлен у двух сэтах з аднолькавым лікам 4:6. Да гэтай няўдачы беларуска-філіпінскі тандэм, пасеяны пад 10-м нумарам, перамог італьянскую пару Фабіа Фаніні / Андрэас Сэпі - 6:7, 7:6, 6:1, а потым абыграў літоўска-чэшскі дуэт Рычардас Беранкіс / Лукаш Росал - 6:3, 6:4.

У спаборніцтвах змешаных пар Максім Мірны і кітаянка Юнг-Жчан Чан, пасеяныя пад 7-м нумарам, атрымалі ўжо дзве вікторыі, прабіўшыся ў чвэрцьфінал. Спачатку яны ўзялі верх над румынскім тандэмам Сімона Халеп / Хорыя Тэкау - 7:5, 7:6, а потым над сербскім дуэтам Алена Янкавіч / Ненад Зіманжыч - 7:5, 6:4.

Другі ў гэтым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца на парыжскіх кортах "Ралан Гарос" 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі