Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 студзеня 2017, 10:30

МАК пазбавіў медаля Алімпіяды-2008 штурхальніцу ядра Надзею Астапчук

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў бронзавага медаля Алімпіяды-2008 беларускую штурхальніцу ядра Надзею Астапчук. Аб гэтым паведамляецца на сайце МАК, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго, МАК ануляваў вынікі беларускай кідальніцы молата Дар'і Пчэльнік, якая заняла на АГ-2008 чацвёртае месца. Пераправерка допінг-пробы беларускіх атлеток дала станоўчы вынік на наяўнасць у арганізме турынаболу і тамаксіфену ў Надзеі Астапчук і турынаболу - у Дар'і Пчэльнік.

Сярод спартсменаў, чые вынікі ануляваў МАК, таксама тры кітайскія цяжкаатлеткі. Яны пазбаўлены залатых медалёў Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі