Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2016, 14:52

МАК пазбавіў медалёў Алімпіяды-2008 двух беларускіх цяжкаатлетаў

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў медалёў летняй Алімпіяды ў Пекіне беларускіх цяжкаатлетаў Андрэя Рыбакова і Настассю Новікаву за прымяненне спартсменамі забароненых прэпаратаў. Адпаведнае рашэнне апублікавана на афіцыйным сайце МАК, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 2008 годзе Андрэй Рыбакоў заваяваў сярэбраную ўзнагароду ў катэгорыі да 85 кг. Настасся Новікава стала бронзавым прызёрам у катэгорыі да 53 кг.

Спартсмены пазбаўлены ўзнагарод у выніку пераправеркі допінг-проб. У пробе Андрэя Рыбакова быў знойдзены турынабол, у пробе Настассі Новікавай - турынабол і станазалол. Раней паведамлялася аб дыскваліфікацыі Настассі Новікавай на чатыры гады, якая пасля чэмпіянату свету 2015 года ў Х'юстане была абвінавачана ў прымяненні забароненых прэпаратаў у прыватнасці метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону.

Узнагарод Гульняў-2008 пазбаўлены таксама ўкраінская цяжкаатлетка Вольга Каробка, расіянка Кацярына Волкава, казахстанец Таймураз Тыгіеў, Саслан Тыгіеў з Узбекістана і азербайджанец Сардар Хасан.

"Атлеты павінны ў самы кароткі тэрмін вярнуць медалі ў МАК", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі