Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2016, 13:19

Юрый Файкоў назваў склад маладзёжнай зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2017

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) Юрый Файкоў вызначыўся са складам каманды на чэмпіянат свету-2017 (дывізіён 1), які стартуе 11 снежня ў нямецкім Брэмерхафене, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.

У выязны склад уключаны 22 ігракі:

варатары - Уладзіслаў Вярбіцкі, Аляксандр Асіпкоў;

абаронцы: Павел Варабей, Кірыл Чайка, Ілья Сушко, Арсеній Барысаў, Уладзіслаў Мартынюк, Дзмітрый Дзярабін, Уладзіслаў Яроменка ("Калгары Хітмен", WHL);

нападаючыя - Андрэй Бялевіч, Дзяніс Зайчык, Артур Савінаў, Яўген Астанкаў, Ілья Жукоўскі, Яўген Фарафонтаў, Кірыл Куцыр, Ягор Шаранговіч, Сяргей Пішчук, Руслан Васільчук, Ігар Мартынаў, Дзмітрый Буйніцкі ("Квебек Рэмпартс", QMJHL), Максім Сушко ("Oўэн-Саўнд", OHL).

За выключэннем Уладзіслава Яроменкі, Максіма Сушко і Дзмітрыя Буйніцкага, якія выступаюць у заакіянскіх маладзёжных лігах, усе астатнія хакеісты беларускай "маладзёжкі" гуляюць у чэмпіянаце Беларусі.

Сапернікамі беларускай каманды ў барацьбе за права вярнуцца ў элітны дывізіён маладзёжнага чэмпіянату планеты будуць хакеісты Францыі (11 снежня), Нарвегіі (12 снежня), Германіі (14 снежня), Казахстана (15 снежня) і Аўстрыі (17 снежня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі