Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лістапада 2017, 10:22

"Іслач" перамагла "Віцебск" у 28-м туры ЧБ па футболе і пакінула зону вылету, куды апусцілася "Славія", якая ўступіла "Дняпру"

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння праходзяць стартавыя матчы 28-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з іх футбалісты "Іслачы", якія вядуць барацьбу за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне, гулялі ў гасцях у "Віцебска" і выйшлі наперад у самай канцоўцы першага тайма пасля гола Руслана Івашкі. Пасля перапынку госці павялічылі сваю перавагу - зноў у самай канцоўцы тайма другі мяч у вароты гаспадароў забіў Вадзім Пабудзей. Пасля гэтай вікторыі ў "Іслачы" 21 ачко, і яна паднялася на 14-е, выратавальнае месца.

А ў зону вылету апусцілася мазырская "Славія", якая прайграла ў Магілёве мясцоваму "Дняпру" з лікам 3:5. Такім чынам, становішча ў ніжняй частцы турнірнай табліцы цяпер такое: 11. "Днепр" - 25 ачкоў (28 матчаў), 12. "Крумкачы" - 22 (27), 13. "Мінск" - 22 (27), 14. "Іслач" - 21 (28), 15. "Славія" - 20 (28), 16. "Нафтан" - 10 (27).

Лідар чэмпіянату салігорскі "Шахцёр" свой 28-ы паядынак правядзе ў суботу, 4 лістапада, у гасцях у галоўнага няўдачніка наваполацкага "Нафтана", які ўжо страціў шанцы застацца ў вышэйшай лізе. Два іншыя прэтэндэнты на медалі згуляюць у выхадныя дні: мінскае "Дынама" 5 лістапада прыме гасцей са "Слуцка", а барысаўскі БАТЭ 6 лістапада ў Жодзіне сустрэнецца з мясцовым "Тарпеда-БелАЗам".

Пасля 27 тураў у "Шахцёра" 62 ачкі, у актыве "Дынама" 59 балаў, а БАТЭ 58 ачкоў.

Акрамя сустрэч з удзелам фаварытаў адбудуцца яшчэ 3 гульні: 4 лістапада - "Крумкачы" (Мінск) - "Гомель", "Нёман" (Гродна) - "Дынама" (Брэст); 5 лістапада - "Гарадзея" - "Мінск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі