Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2017, 11:02

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ніжагародскае "Тарпеда" ў матчы чэмпіянату КХЛ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" завяршылі чатырохматчавую дамашнюю серыю перамогай над ніжагародскім "Тарпеда" з лікам 5:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Дынама-Мінск" - "Тарпеда" - 5:1 (1:0, 2:1, 2:0).

"Мінск-Арэна". 10980 гледачоў.

"Дынама": Энрат; Граньяні - Дзянісаў, Скілі - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Хенкель, Кітараў - Волкаў - Паўловіч; Шынкевіч - Знахарэнка, Лінгле - Кавыршын - Мацярухін; Кулакоў - Шаранговіч - Сцяпанаў; Усціненка, Буйніцкі.

"Тарпеда": Лісуцін (Галімаў); Сергіенка - Грыгор'еў, С.Касціцын - Дугін - Даўгавіньш; Курбатаў - Кундрацек, Сталяроў - Грачоў - Паршын; Баранцаў - Мядзведзеў, Жукаў - Мозер - Патапаў; Смолін - Цічар - Уракоў; Фаткулін, Лазараў.

Шайбы: 1:0 - Хаўдэн (Лінгле, Скілі, 4.26, у большасці), 2:0 - Шынкевіч (Шаранговіч, Кулакоў, 24.46), 2:1 - Смолін (Цічар, Уракоў, 31.33), 3:1 - Кулакоў (Сцяпанаў, Шаранговіч, 37.01), 4:1 - Дзянісаў (42.23), 5:1 - Хаўдэн (Фантэйн, 56.34, у большасці).

Кідкі: 24-27.

Штраф: 4-6.

Мінчане пачалі сустрэчу вельмі актыўна і прымусілі сапернікаў адбівацца і парушаць правілы. Праўда, з трох гасцявых выдаленняў запар "зубры" змаглі скарыстаць толькі першае - на 5-й мінуце лік адкрыў Куінтан Хаўдэн. Дынамаўцы прадаўжалі атакаваць, але шайба ў вароты Івана Лісуціна не трапіла. У канцы перыяду ўжо галкіперу гаспадароў Юнасу Энрату давялося паказаць сваё майстэрства, ратуючы каманду ад гола. У другім перыядзе гульня была больш роўнай, але дынамаўцы змаглі лепш скарыстаць свае шанцы - на шайбы Ільі Шынкевіча і Аляксандра Кулакова валжане адказалі толькі голам Міхаіла Смоліна. У трэцім перыядзе месца ў варотах "Тарпеда" заняў Станіслаў Галімаў, які ў хуткім часе пасля выхаду на лёд не змог выратаваць каманду ад гола Уладзіміра Дзянісава - 4:1. Госці не здаваліся, шмат атакавалі, але поспеху не дабіліся. Затое гэта ўдалося падапечным Гордзі Дуаера - колькасную перавагу другі раз скарыстаў Куінтан Хаўдэн, які ўстанавіў канчатковы рэзультат.

Пасля 23 праведзеных сустрэч у мінскага "Дынама" 31 ачко (розніца шайбаў - 47-50) і 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Цяпер "зубрам" трэба будзе адправіцца ў нялёгкае чатырохматчавае турнэ: 23 кастрычніка сустрэча ў Падольску з "Віцязем", 25 кастрычніка - у Маскве з ЦСКА, 27 кастрычніка - у Хельсінкі з "Ёкерытам", 29 кастрычніка - у Рызе з "Дынама". Наступны дамашні матч мінчане правядуць 31 кастрычніка супраць маскоўскага "Спартака".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі