Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 сакавіка 2018, 14:03

Хакеісты "Юнацтва", "Нёмана" і "Шахцёра" выйшлі ў паўфінал плэй-оф экстралігі

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Юнацтва", гродзенскага "Нёмана" і салігорскага "Шахцёра" выйшлі ў паўфінал плэй-оф экстралігі, перамогшы сваіх сапернікаў у чацвёртых матчах серыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультатыўнай атрымалася сустрэча ў Наваполацку. Гаспадары пляцоўкі з мясцовага "Хіміка", прайграўшы папярэднія тры сустрэчы падапечным Сяргея Пушкова, вырашылі згуляць з дзеючым чэмпіёнам экстралігі "Нёманам" у адкрыты хакей. У выніку гродзенцы дабіліся перамогі - 8:4.

Упартым выдаўся і паядынак у Лідзе, дзе "Юнацтва" дзякуючы дакладным кідкам Яўгена Скачкова і Міхаіла Плотнікава вяло ў ліку 2:0, але ледзь не ўпусціла ініцыятыву на апошніх мінутах, калі гаспадары здолелі адквітаць адну шайбу. Націск у канцоўцы матчу падапечныя Міхаіла Захарава вытрымалі і прабіліся ў паўфінал плэй-оф.

Моцна на сваім лёдзе супраціўляўся націску салігорскага "Шахцёра" жлобінскі "Металург". Асноўны час чацвёртай сустрэчы завяршыўся з лікам 1:1. Вырашальная шайба была закінута ў другім авертайме на 89-й мінуце сустрэчы. Аўтарам гола стаў хакеіст "Шахцёра" Віктар Андрушчанка - 2:1.

Пераможца чвэрцьфінальнай серіы не выяўлены толькі ў адной пары ўдзельнікаў плэй-оф. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" ў матчы з "Гомелем", уступаючы 0:2 на сваёй пляцоўцы, здолелі адыграцца дзякуючы галявым дублям Артура Гаўруса і Дзмітрыя Амбражэйчыка, маючых вопыт выступлення ў КХЛ, і завяршылі гульню - 4:2. Лік у серыі да чатырох перамог у гэтым процістаянні 3:1 на карысць "Дынама-Маладзечна". Пятая гульня серыі адбудзецца ў Гомелі 8 сакавіка.

Адна паўфінальная пара плэй-оф сезона-2017/2018 ужо вызначана. Мінскае "Юнацтва" сустрэнецца ў барацьбе за выхад у фінал з салігорскім "Шахцёрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі