Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2017, 18:16

Хакеісты "Юнацтва" і "Нёмана" згуляюць у паўфінале розыгрышу Кубка Салея

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля завяршэння групавога этапу розыгрышу Кубка Салея вызначыліся склады паўфінальных пар і тэрміны паядынкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адным з паўфіналаў дзеючыя ўладальнікі ганаровага трафея хакеісты гродзенскага "Нёмана" сустрэнуцца з фіналістам мінулага розыгрышу мінскім "Юнацтвам". Год таму ў вырашальным паядынку кубкавага турніру мацнейшымі былі гродзенцы - 4:1. У другім паўфінале маладзечанскае "Дынама" будзе сапернічаць з хакеістамі "Гомеля". Першыя паядынкі за выхад у фінал адбудуцца 19 верасня ў Мінску і Гомелі, у адказ - 26 верасня ў Гродне і Маладзечне.

На папярэднім этапе 13 удзельнікаў Кубка Салея былі падзелены на дзве групы, у якіх правялі аднакругавыя турніры. У групе А першае месца занялі хакеісты "Дынама-Маладзечна", другая пазіцыя ў "Юнацтва". Абедзве каманды набралі па 16 ачкоў, але за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы першымі сталі дынамаўцы. У групе Б першынстваваў "Нёман", у якога 15 ачкоў з 15 магчымых, другімі фінішавалі гамяльчане, у якіх на 4 балы менш.

Кубак Беларусі па хакеі з 2013 года названы ў гонар трагічна загінуўшага ў 2011 годзе ў авіякатастрофе пад Яраслаўлем праслаўленага абаронцы зборнай Беларусі па хакеі Руслана Салея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі