Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2018, 13:38

Хакеісты "Гомеля" перамаглі на выездзе "Дынама-Маладзечна" і скарацілі адставанне ў серыі плэй-оф

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Гомеля" перамаглі на выездзе "Дынама-Маладзечна" ў авертайме з лікам 4:3 (0:1, 3:1, 0:1, 1:0) і скарацілі адставанне ў серыі плэй-оф экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двух дамашніх паражэнняў "рысі" пастараліся вярнуць інтрыгу ў процістаянне. Падапечным Алега Хмыля ўдалося гэта зрабіць у другім перыядзе матчу ў Маладзечне. На гэтым гульнявым адрэзку каманды часта дзейнічалі ў няроўных складах, чым і скарысталіся гамяльчане, закінуўшы тройчы. У трэцім перыядзе фарм-клуб мінскага "Дынама" лік зраўнаваў - 3:3, а вырашальная шайба была закінута ў авертайме на 70-й мінуце. Аўтарам гола ў гамяльчан стаў абаронца Дзмітрый Заламай - 4:3. Лік у серыі да чатырох перамог у гэтым процістаянні стаў 2:1 на карысць "Дынама-Маладзечна".

Хакеісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі ў гасцях у трэцім матчы жлобінскі "Металург" - 6:4. Пасля матчу галоўны трэнер "гарнякоў" Уладзімір Цыплакоў не пакінуў без увагі дыскваліфікацыю свайго памочніка Алега Антоненкі і хакеіста Рамана Дастанкі, заклікаўшы судзейскі камітэт і кіраўніцтва ФХБ "разумець, што адбываецца на пляцоўцы, любіць від спорту, у якім яны задзейнічаны і паважаць працу спартсменаў". Такую рэакцыю спецыяліста выклікала рашэнне судзейскага камітэта ФХБ адхіліць Дастанку на шэсць матчаў за бойку з сапернікамі ў другой сустрэчы серыі ў Салігорску.

Мінскае "Юнацтва" дабілася ўпэўненай перамогі над "Лідай" - 3:1, гродзенскі "Нёман" быў мацнейшы за наваполацкі "Хімік" - 3:1. У гэтых парах лік у серыях да чатырох перамог - 3:0. Дзеючым пераможцам плэй-оф экстралігі з'яўляецца гродзенскі "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі