Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 верасня 2017, 15:34

Хакеіст Джэк Скіле правядзе першы матч у складзе "Дынама-Мінск" супраць "Трактара"

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навічок мінскага "Дынама" амерыканец Джэк Скіле дэбютуе ў складзе каманды ў сённяшнім матчы супраць чалябінскага "Трактара", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Форвард павінен замяніць Роба Клінкхамера, які перайшоў у казанскі "Ак Барс". У "Дынама" нападаючы будзе выступаць пад 20 нумарам. У складзе гасцей згуляюць таксама добра знаёмыя мінскім балельшчыкам Нік Бэйлен, які мае права выступаць за зборную Беларусі, і Пол Шчахура.

Матчам з чалябінскім "Трактарам", які стартуе сёння ў "Мінск-Арэне" ў 19.30, мінчане адкрыюць серыю дамашніх матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Падапечных Гордзі Даўера чакаюць таксама сустрэчы з тальяцінскай "Ладай" (13 верасня), екацярынбургскім "Аўтамабілістам" (15 верасня) і магнітагорскім "Металургам" (17 верасня).

У дзясятым сезоне КХЛ у актыве дынамаўцаў пасля васьмі матчаў пяць ачкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі