Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 снежня 2017, 11:17

Гандбалісты зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы-2018

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да фінальнага турніру чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў студзені 2018 года ў Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да галоўнага старту сезона пад кіраўніцтвам Юрыя Шаўцова і Ігара Папругі ў спарткомплексе "Стайкі" трэніруецца 21 гандбаліст:

варатары - Вячаслаў Салдаценка ("Адархей", Румынія), Іван Мацкевіч, Віталь Чарапенька (абодва - БГК імя Мяшкова, Брэст), Арцём Падасінаў ("Гомель");

палявыя ігракі - Іван Броўка, Уладзіслаў Крывенка, Мікіта Вайлупаў, Вячаслаў Бохан, Уладзіслаў Кулеш, Мікалай Алёхін, Аляксандр Падшывалаў (усе - СКА, Мінск), Андрэй Юрынок, Дзяніс Рутэнка, Сяргей Шыловіч (усе - БГК імя Мяшкова, Брэст), Аляксандр Цітоў ("Рыіхімякі", Фінляндыя), Максім Бабічаў, Аляксей Шынкель, Барыс Пухоўскі (усе - "Матор", Запарожжа, Украіна), Арцём Каралёк ("Сен-Рафаэль", Францыя), Артур Карвацкі ("Балатанфюрэд", Венгрыя), Вадзім Гайдучэнка ("Дынама", Бухарэст, Румынія).

Пасля трэніровачнага збору беларуская каманда адправіцца ў польскі Гданьск, дзе 28 снежня пройдзе міжнародны турнір, у якім таксама згуляюць каманды Польшчы, Японіі і Бахрэйна. Затым беларусы вернуцца ў Мінск і пасля навагодняй паўзы прадоўжаць трэніравацца ў сталічным спарткомплексе "Уручча". На 4 студзеня намечаны выезд зборнай Беларусі ў Іспанію на 43-і міжнародны турнір памяці Дамінга Барсенаса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі