Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2017, 15:02

Гандбалісты БГК у авертайме перамаглі СКА ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты БГК імя Мяшкова ў авертайме перамаглі СКА ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі з лікам 34:31, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўны час гульні ў мінскім палацы спорту "Уручча" завяршыўся ўнічыю - 27:27. У ходзе матчу дзеючы чэмпіён краіны БГК вёў у ліку ў тры мячы, аднак за пяць мінут да завяршэння другога тайму армейцы змаглі вярнуць інтрыгу - 23:23. Уважліва дзейнічаючы ў абароне і ўдала ў атацы, гандбалісты СКА перавялі сустрэчу ў дадатковы час. У авертайме тры сэйвы галкіпера БГК імя Мяшкова Радэ Міятавіча далі магчымасць брастаўчанам умацаваць сваю перавагу і перамагчы ў першым паядынку фінальнай серыі да трох перамог.

"У канцоўцы асноўнага часу вялі, але СКА зраўнаваў лік. У нас была апошняя атака ўчатырох, каб забіць пераможны мяч. На жаль, не скарысталіся гэтым шанцам. Аднак выйгралі ў дадатковы час. Важна пачаць фінальную серыю з перамогі. Цяпер галоўнае адпачыць, аднавіцца псіхалагічна і фізічна. Наперадзе яшчэ важныя гульні са СКА. Армейцы адчайна змагаюцца ў фінале", - расказаў галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка.

Матч у адказ пройдзе ў брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя" 27 мая. Пачатак сустрэчы ў 18.00. Прамая тэлетрансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" у 17.50. Трэцяя гульня 28 мая таксама пройдзе ў Брэсце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі