Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2016, 09:01

Галкіпер зборнай Беларусі па хакеі Віталь Коваль перайшоў у "Юнацтва"

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галкіпер зборнай Беларусі па хакеі Віталь Коваль прадоўжыць кар'еру ў "Юнацтве", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе мінскага клуба.

Сваю кар'еру адзін з лепшых варатароў пачынаў у пермскім клубе, пасля чаго тры сезоны правёў у гродзенскім "Нёмане" беларускай экстралігі. З 2008 па 2010 год з'яўляўся іграком мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Потым у яго кар'еры былі каманды КХЛ - падмаскоўны "Атлант", ніжагародскае "Тарпеда", уфімскі "Салават Юлаеў", ніжнякамскі "Нафтахімік". Сезон-15/16 Віталь Коваль завяршаў у шведскім клубе.

За нацыянальную зборную Беларусі галкіпер дэбютаваў у 2008 годзе на чэмпіянаце свету ў Канадзе.

У "Юнацтве" вопытнаму 36-гадоваму галкіперу давядзецца вытрымаць канкурэнцыю з боку варатара Аляксандра Транічава, які добра сябе зарэкамендаваў у мінулым сезоне і з'яўляецца асноўным галкіперам на апошнім рубяжы абароны "Юнацтва". Каманда Міхаіла Захарава пры падрыхтоўцы да сезона правяла ўжо два таварыскія матчы: з "Югрой" з Ханты-Мансійска (3:1) і карагандзінскай "Сарыаркай" (5:2). Чарговы спарынг "Юнацтва" правядзе на "Чыжоўка-Арэне" супраць маскоўскага "Дынама" 28 ліпеня ў 18.00.

Мінскае "Дынама" таксама аб'явіла аб навічку ў камандзе. У 29-гадовага варатара вялікі вопыт выступлення за каманды Амерыканскай хакейнай лігі. У НХЛ найбольш рэзультатыўным для галкіпера стаў сезон-14/15 у складзе "Эдмантана", за які ён правёў 57 матчаў рэгулярнага сезона. Першы таварыскі матч "зубры" 29 ліпеня правядуць у Маладзечне супраць "Югры". Пачатак у 19.00.

У жніўні хакеістаў "Дынама" чакаюць турніры ў Маскве і Рызе. Першы матч дзявятага сезона КХЛ мінчане правядуць 6 верасня на выездзе супраць маскоўскага "Спартака".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі