Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2017, 11:45

Галкіпер зборнай Беларусі Іван Мацкевіч будзе выступаць за БГК імя Мяшкова

21 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова падпісаў кантракт з Іванам Мацкевічам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце "мяшкоўцаў", паведамляе БЕЛТА.

Працоўнае пагадненне брастаўчан з галкіперам нацыянальнай зборнай Беларусі разлічана на адзін год. Дагавор прадугледжвае магчымасць прадаўжэння кантракта яшчэ на сезон. У складзе "мяшкоўцаў" Іван Мацкевіч з'явіцца на пляцоўцы ў сезоне 2017/2018.

Раней варатар гуляў у сталічных "Аркатроне" і СКА. З 2015 года Мацкевіч выступаў за румынскі "Сцяўа" з Бухарэста. У зборнай Беларусі ён дэбютаваў у 2009 годзе. За нацыянальную каманду правёў 51 матч.

Цяпер за БГК выступаюць тры галкіперы. Колеры клуба абараняюць беларус Віталь Чарапенька, харват Іван Пешыч і чарнагорац Радэ Міятавіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі