Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2016, 09:30

Футбалісты "Іслачы" пачнуць новы сезон з дэфіцытам 7 ачкоў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апеляцыйны камітэт асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" не задаволіў апеляцыі і пакінуў у сіле рашэнне дысцыплінарнага камітэта аб пазбаўленні ачкоў клубаў, ігракі якіх мелі дачыненне да дагаворных матчаў у мінулым сезоне. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Такім чынам, футбольны клуб "Іслач" з Мінскага раёна пачне 27-ы чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі з дэфіцытам 7 ачкоў. У першай лізе нацыянальнага першынства мінскі "Прамень" стартуе з "мінус 10", а "Ашмяны", якія занялі апошняе месца ў першай лізе, пазбаўлены 5 ачкоў у будучым турніры 2-й лігі.

Спагнанні АБФФ былі накладзены за дачыненне да дагаворных гульняў у чэмпіянаце краіны 2016 года. Акрамя пазбаўлення ачкоў у наступным сезоне футбалістам "Іслачы" ў дамашнім матчы 5-га тура з брэсцкім "Дынама" (2:4) залічана тэхнічнае паражэнне - 0:3.

Тэхнічнае паражэнне таксама залічана мінскаму "Праменю" ў сустрэчы з клубам "Гомельчыгунтранс" (3:1) і "Ашмянам" у гульні з "Баранавічамі" (1:1). Акрамя таго, ануляваны рэзультат матчу "Ашмяны" - "Прамень" (3:3), прычым абедзве каманды не атрымалі ачкоў, набраных у гэтай гульні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі