Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2017, 10:04

Футбалісты БАТЭ згуляюць з "Гомелем" на старце 27-га чэмпіянату Беларусі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінскім Доме футбола 8 лютага адбылася жараб'ёўка 27-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе лідары мінулага сезона стартуюць на выездзе. 13-разовыя чэмпіёны краіны футбалісты барысаўскага БАТЭ ў першым туры згуляюць у гасцях у "Гомеля", які вярнуўся ў элітны дывізіён пасля гадавога перапынку. Уладальнік серабра салігорскі "Шахцёр" адправіцца на сустрэчу з "Гарадзеяй". Бронзавыя прызёры мінулага нацыянальнага першынства - футбалісты мінскага "Дынама" ў Магілёве сустрэнуцца з мясцовым "Дняпром".

Расклад астатніх паядынкаў першага тура: "Віцебск" - "Крумкачы" (Мінск), "Нёман" (Гродна) - "Славія" (Мазыр), "Нафтан" (Наваполацк) - "Слуцк", "Мінск" - "Дынама" ( Брэст).

Чэмпіянат Беларусі пачнецца 1 красавіка, фінішуе 26 лістапада, калі адбудуцца матчы 30-га тура. Вышэйшую лігу пакінуць каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца, іх заменяць два лепшыя клубы з першай лігі нацыянальнага першынства.

Новы футбольны сезон у Беларусі па традыцыі адкрыецца матчам за Суперкубак, за які 11 сакавіка паспрачаюцца чэмпіён БАТЭ і ўладальнік Кубка краіны жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". У 2011 годзе гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся ў барацьбе за ганаровы трафей, і тады барысаўчане выйгралі з лікам 3:0. У актыве БАТЭ 6 перамог у гульнях за Суперкубак (2010 2011, 2013-2016).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі