Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2018, 09:22

Футбалісты БАТЭ прымуць фінскі ХІК у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ сёння стартуюць у галоўным кантынентальным клубным турніры - Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда 14-разовыя чэмпіёны Беларусі прымуць на полі "Барысаў-Арэны" фінскі ХІК з Хельсінкі. Гульня, якую будзе судзіць брыгада італьянскіх арбітраў на чале з рэферы ФІФА Марка Дзі Бэла, пачнецца ў 20.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Паядынак у адказ адбудзецца 1 жніўня ў фінскай сталіцы. Пераможца гэтай двухраўндавай дуэлі ў 3-м крузе кваліфікацыі ЛЧ згуляе з пераможцам пары "Карабах" (Азербайджан) - "Кукесі" (Албанія).

У чацвер, 26 ліпеня, свае сустрэчы 2-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы правядуць адразу тры беларускія клубы. Брэсцкае "Дынама" прыме на сваім полі грэцкі "Атрамітас", у Салігорску футбалісты "Шахцёра" сустрэнуцца з польскім "Лехам", а дынамаўцы Мінска згуляюць у гасцях у славацкага клуба "Дунайска Стрэда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі