Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2018, 09:36

Футбалісты БАТЭ перамаглі "Відзі" ў першым матчы групавога этапу Лігі Еўропы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі венгерскі "Відзі" з лікам 2:0 у старце матчу групавога этапу Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пачатак сустрэчы ў Будапешце заставаўся за гаспадарамі, але ў хуткім часе падапечныя Аляксея Багі перахапілі ініцыятыву, і на 27-й мінуце Ясэ Туомінен адкрыў лік. Прапусціўшы мяч, чэмпіёны Венгрыі кінуліся адыгрывацца і стварылі некалькі небяспечных сітуацый, але галкіпер чэмпіёнаў Беларусі Дзяніс Шчарбіцкі адвёў усе пагрозы. Пасля перапынку футбалісты "Відзі" адразу пайшлі ў атаку, прымусіўшы гасцей абараняцца амаль усёй камандай. Барысаўчане змаглі не толькі адстаяць свае вароты, але і ў адной з рэдкіх контратак дабіліся поспеху. На 85-й мінуце гульні гол забіў Ягор Філіпенка, які замкнуў верхавую падачу капітана каманды Ігара Стасевіча.

У другім паядынку першага тура групы L у Салоніках лонданскі "Чэлсі" абыграў грэчаскі ПАОК - 1:0.

У другім туры 4 кастрычніка футбалісты БАТЭ на полі "Барысаў-Арэны" прымуць ПАОК, у Лондане "Чэлсі" згуляе з "Відзі".

20 верасня кіеўскае "Дынама" пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча сустракалася на сваім полі з казахстанскай "Астаной", у якой выступае беларус Іван Маеўскі. Вынік - нічыя 2:2.

Вынікі іншых сустрэч: "Акхісар" (Турцыя) - "Краснадар" (Расія) - 0:1, "Рапід" (Вена, Аўстрыя) - "Спартак" (Масква, Расія) - 2:0, "Лацыа" (Рым, Італія) - "Апалон" (Лімасол, Кіпр) - 2:1, "Марсэль" (Францыя) - "Айнтрахт" (Франкфурт, Германія) - 1:2, "Рэн" (Францыя) - "Ябланец" (Чэхія) - 2:1, "Севілья" (Іспанія) - "Стандард" (Льеж, Бельгія) - 5:1, "Вільярэал" (Іспанія) - "Глазга Рэйнджэрс" (Шатландыя) - 2:2, "Генк" (Бельгія) - "Мальме" (Швецыя) - 2:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі