Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 18:34

Француз Мартэн Фуркад перамог у спрынце на этапе КС у Оберхофе

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Француз Мартэн Фуркад перамог у спрынце на чацвёртым этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца агульнага заліку мінулага сезона прайшоў дыстанцыю з двума агнявымі рубяжамі за 25 мін. 03,3 сек. (0+0). Французу давялося вытрымаць канкурэнцыю з боку двух нарвежскіх страляючых лыжнікаў. Эміль Свендсэн заняў другое месца - +8,1 сек. (0+0), Ёханес Бё фінішаваў трэцім - +10,2 сек. (2+0).

Лепшым з беларусаў стаў Сяргей Бачарнікаў, які, дапусціўшы адзін промах пры стральбе лежачы, здолеў паказаць нядрэнны ход па лыжні - +1 мін. 25,5 сек. (1+0). Беларус Дзмітрый Абашаў завяршыў выступленне на 49-м радку- +2 мін. 10,8 сек. (1+0), Раман Ялетнаў стаў 56-м - +2 мін. 26,2 сек. (1+2), Уладзімір Чапелін завяршыў гонку 63-м - +2 мін. 38,3 (1+2).

У трэці дзень чацвёртага этапу Кубка свету па біялоне, 6 студзеня, адбудуцца мужчынская і жаночая гонкі праследавання. На старт выйдуць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Сяргей Бачарнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі