Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2018, 13:09

Фінальны этап "Снежнага снайпера" перанесены на 3-4 сакавіка

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" пройдзе 3-4 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Удакладнены расклад спаборніцтваў будзе апублікаваны пазней.

Фінал "Снежнага снайпера" павінен быў прайсці 24-25 лютага, аднак аргкамітэтам было прынята рашэнне перанесці на больш позні тэрмін з-за ўмоў надвор'я.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў клуба. З моманту свайго з'яўлення ў 2007 годзе гэтыя спаборніцтвы занялі лідзіруючую пазіцыю па масавасці ўдзелу сярод аналагічных турніраў. Толькі ў першым "Снежным снайперы" на старты выйшлі больш за 200 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Беларусі. У спаборніцтвах удзельнічаюць юныя любіцелі біятлона, якія не навучаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах.

Юныя спартсмены спаборнічаюць у трох узроставых групах: малодшай (11-12 гадоў), сярэдняй (13-14 гадоў) і старэйшай (15-16 гадоў). Спачатку яны выходзяць на старты на школьных, раённых і абласных этапах "Снежнага снайпера", а самыя меткія і хуткія змагаюцца за ўзнагароды ў рэспубліканскім фінале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі