Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 верасня 2018, 14:34

Федэрацыю хакея Беларусі і клуб "Дынама-Мінск" чакае інтэграцыя

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыю хакея Беларусі і клуб "Дынама-Мінск" чакае інтэграцыя. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў, старшыня наглядальнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніку дзяржавы было даложана аб развіцці хакейнай галіны ў краіне, перспектывах работы хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і Федэрацыі хакея Беларусі. Адна з прапаноў, якую кіраўнік дзяржавы даручыў у далейшым распрацоўваць, - інтэграцыя гэтых двух падраздзяленняў, каб ліквідаваць канфлікт інтарэсаў, які, мы ўсе гэта разумеем, існуе сёння паміж гэтымі суб'ектамі хакейнай індустрыі", - расказаў Ігар Шуневіч.

Якім чынам плануецца інтэграваць гэтыя структуры, ён пакуль не стаў расказваць, аднак адзначыў, што "формула вельмі простая". "Сёння пра яе гаварыць рана, паколькі прапановы, безумоўна, сістэмныя, але яны на будучае. Калі мы будзем гатовы аб гэтым сказаць, то разам са старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі мы аб гэтым заявім. Гэта будзе ў бліжэйшы час", - паабяцаў старшыня наглядальнага савета.

Усе прымаемыя рашэнні, падкрэсліў Ігар Шуневіч, павінны быць накіраваны на развіццё гэтага віду спорту і выхаванне моцных ігракоў. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць падрыхтоўцы да маючага адбыцца ў 2021 годзе чэмпіянату свету па хакеі. "Я падрыхтаваў дакумент аб стварэнні арганізацыйнага камітэта на чале з прэм'ер-міністрам і ўнёс яго на разгляд. Думаю, гэту работу трэба пачынаць ужо сёння", - дадаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі