8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.
"Пасля няўдалага старту на чэмпіянаце свету, а таксама з улікам сітуацыі, у якой апынулася зборная Беларусі па хакеі з шайбай, федэрацыя хакея Беларусі і галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс прынялі сумеснае рашэнне аб тым, што ўзначаліць зборную Беларусі павінен іншы спецыяліст. Дэйв Льюіс лічыць, што змяненні ў трэнерскім штабе могуць надаць камандзе неабходны імпульс для паляпшэння гульні, таму пакідае зборную", - адзначылі ў федэрацыі.
ФХБ удзячна Дэйву Льюісу за сумесную работу.
Да канца чэмпіянату свету ў Даніі выкананне абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі з шайбай ускладзена на Сяргея Пушкова.-0-