Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2016, 19:57

CAS скараціў тэрмін дыскваліфікацыі Марыі Шарапавай

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) скараціў тэрмін дыскваліфікацыі расійскай тэнісісткі Марыі Шарапавай, якая раней была адхілена на два гады за ўжыванне мельдонію. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйнай заяве суда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экс-першая ракетка свету атрымала дыскваліфікацыю за парушэнне антыдопінгавых правіл. Пакаранне адлічвалася з 26 студзеня 2016 года. Спартсменка ў чэрвені накіравала ў спартыўны арбітражны суд апеляцыю на рашэнне аб сваім адхіленні. "Тэрмін дыскваліфікацыі скарочаны да 15 месяцаў. Марыя Шарапава з 26 красавіка 2017 года зможа прымаць удзел ва ўсіх афіцыйных турнірах Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA)", - гаворыцца ў заяве.

Менавіта з заявы Марыі Шарапавай аб ужыванні мельдонію ў сакавіку бягучага года пачалася знакамітая справа аб гэтым прэпараце, пад падазрэнне трапілі многія атлеты, што прымусіла Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) перагледзець меры пакарання па прэпараце мельдоній. Поўная забарона на яго ўжыванне ўступіла ў сілу з 1 кастрычніка 2016 года.

Марыя Шарапава прапусціла Алімпіяду ў Рыа-дэ-Жанэйра, але расійскія спартыўныя чыноўнікі ўжо заявілі, што вядучая тэнісістка будзе рыхтавацца да Токіа-2020. На праведзеных Гульнях у Бразіліі з-за дыскваліфікацыі з боку Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) не змагла прыняць удзел мужчынская зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, якая прэтэндавала адразу на некалькі ўзнагарод на стартах у жніўні. У ліпені беларускім бокам быў пададзены іск да ICF. Як заявіў сёння генеральны сакратар НАК Беларусі Анатоль Котаў, слуханне па гэтай справе арыенціровачна адбудзецца ў пачатку лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі