Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2018, 11:20

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова дзясяты раз стаў чэмпіёнам Беларусі

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пяты раз запар і дзясяты ў гісторыі заваяваў званне чэмпіёна Беларусі сярод мужчынскіх каманд, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку 24 мая за золата 26-га нацыянальнага першынства брастаўчане перамаглі на сваёй арэне мінскі СКА з лікам 22:19 і занялі першае месца, набраўшы 57 ачкоў. Сталічныя армейцы адсталі на 3 балы і зноў, шосты раз запар, сталі ўладальнікамі сярэбраных медалёў, бронза ў гандбалістаў "Гомеля", якія маюць у сваім актыве 23 ачкі, квартэт мацнейшых замкнуў магілёўскі клуб "Машэка", у якога 16 заліковых балаў.

На наступным тыдні ў мінскім палацы спорту "Уручча" пройдзе вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі. У аўторак, 29 мая, адбудуцца паўфінальныя матчы: СКА - "Гомель", БГК - "Кронан" (Гродна). На наступны дзень, 30 мая, пераможцы паўфіналаў сустрэнуцца ў матчы за галоўны трафей, прайграўшыя паспаборнічаюць за 3-е месца ў кубкавым розыгрышы.

У спаборніцтвах жаночых каманд трыумфатарам стаў "БНТУ-БелАЗ", які зрабіў залаты дубль і заваяваў чэмпіёнскі тытул і Кубак краіны. Гэтымі днямі лепшыя гандбалісткі Беларусі пад сцягамі нацыянальнай зборнай рыхтуюцца да дзвюх заключных сустрэч кваліфікацыйнага этапу чэмпіянату Еўропы супраць каманд Нідэрландаў (31 мая, Мінск) і Венгрыі (2 чэрвеня, Кечкемет).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі