Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Бягуха Аліна Талай заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Італіі

Спорт 17.07.2017 | 17:00
Аліна Талай. Фота Getty Images
Аліна Талай. Фота Getty Images

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягуха Аліна Талай заняла трэцяе месца ў бегу на 100 м з бар'ерамі на міжнародным турніры Meeting Cittа di Padova, які праходзіў у Італіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай зборнай у спрынтарскіх дысцыплінах стала бронзавым прызёрам, паказаўшы час 13,02 сек. Апярэдзілі беларуску прадстаўніцы ЗША Куін Харысан (12,84 сек) і Доўн Харпер-Нельсан (12,86 сек). Заакіянскія бягухі размянялі бар'ер 13 сек, прадаўжаючы падрыхтоўку да чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў Лондане з 4 па 13 жніўня.

Адзін з лідараў беларускай зборнай Аліна Талай засталася незадаволена сваім вынікам. Для выхаду ў фінал на сусветным форуме неабходна бегчы хутчэй, чым 13 секунд. Фаварыт маючага адбыцца ў жніўні чэмпіянату - яшчэ адна амерыканка Кендра Харысан 4 ліпеня ў Венгрыі паказала вынік 12,28 сек, што з'яўляецца лепшым вынікам сезона ў свеце.

"У Італіі для мяне былі заключныя спаборніцтвы перад чэмпіянатам свету ў Лондане. На жаль, час быў зусім не хуткім - толькі 13,02 сек. Напэўна, у падрыхтоўцы нешта пайшло не так, як трэба, і я ўсё яшчэ не магу выйсці на свае высокія вынікі. Я не здаюся і буду змагацца да канца ў Лондане, каб паказаць лепшы час", - адзначыла Аліна Талай.

Спаборніцтвы ў жанчын у бегу на 100 м з бар'ерамі на чэмпіянаце свету пройдуць на працягу двух дзён: кваліфікацыя і паўфінал 11 жніўня, 12 жніўня - фінал.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.