Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 студзеня 2016, 18:15

Біятланіст Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка IBU

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біятланіст Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка IBU, які праходзіць у нямецкім Арберы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус, дапусціўшы на чатырох агнявых рубяжах тры промахі, уступіў 41,1 сек. пераможцу Юрыю Шопіну з Расіі, які пераадолеў 12,5 км за 39 мін. 29,9 сек. Другое месца заняў немец Філіп Хорн - +30,2 сек.

У гонцы праследавання выступіў таксама беларус Юрый Лядаў, які прыйшоў да фінішу 19-м (+2 мін. 42,2 сек.; 4 промахі).

На дзень раней Аляксандр Дарожка заняў пятае месца ў спрынце. Этап Кубка IBU ў Аберы завершыцца 23 студзеня змешанымі эстафетамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі