Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2016, 15:36

Беларусы занялі пятае месца ў мужчынскай эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кірыл Касьянік і Павел Ціханаў занялі пятае месца ў мужчынскай эстафеце на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Выступленне можна прызнаць здавальняючым, але трэнерскі штаб разлічваў на прызавое месца. У Кірыла Касьяніка і Паўла Ціханава не вельмі атрымалася выступленне ў фехтаванні, потым у бегу са стральбой (камбінаванай эстафеце) страцілі ачкі, што паўплывала на канчатковы рэзультат", - адзначыла прэс прэс-сакратар Беларускай федэрацыі сучаснага пяціборства Алёна Богдан.

Беларускія атлеты набралі ў суме 1512 балаў і занялі пятае месца. Пераможцамі ў мужчынскай эстафеце сталі Хван Ву Чжын і Чжун Вун Тэ з Рэспублікі Карэя - 1563 балы. Расіяне Алег Навумаў, Ілья Фралоў сталі сярэбранымі прызёрамі - 1550 балаў. Аляксандр Энрар і П'ер Дэжардэн з Францыі выйгралі бронзавыя ўзнагароды - 1524 балы.

Сёння на сусветным форуме ў маскоўскім спартыўным комплексе "Алімпійскі" адбудуцца паўфінальныя спаборніцтвы ў жанчын у асабістым заліку. Беларусь прадставяць Кацярына Арол, Ірына Прасянцова, Таццяна Елізарава і Настасся Пракапенка. Фіналы ў жаночым турніры пройдуць 27 мая.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і стане апошнім стартам, дзе атлеты змогуць заваяваць імянныя ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Права ўдзелу ў Гульнях атрымаюць тры прызёры асабістага першынства ў мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі