Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2018, 11:59

Беларусы ўступілі нарвежцам, французы перамаглі аўстрыйцаў на чэмпіянаце Еўропы па гандболе

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гандбалісты пацярпелі першае паражэнне на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім паядынку папярэдняй групы В каманда Юрыя Швяцова сустракалася з гандбалістамі Нарвегіі і ўступіла з лікам 28:33 (12:15). Самым рэзультатыўным у складзе прайграўшых стаў Арцём Каралёк, які закінуў 5 мячоў. Па 4 галы ў актыве Сяргея Шыловіча, Вадзіма Гайдучэнкі і Максіма Баранава, на мяч менш у Артура Карвацкага і Андрэя Юрынкі, па два разы вызначыліся Уладзіслаў Кулеш і Глеб Гарбуз, адзін гол на рахунку Дзяніса Рутэнкі.

У стартавым матчы беларусы з вялікай цяжкасцю адолелі аўстрыйцаў - 27:26.

Лідарам гэтага квартэта з'яўляецца зборная Францыі, якая спачатку перамагла нарвежцаў - 32:31, а потым без асаблівых праблем разабралася з аўстрыйскай камандай - 33:26.

Турнірнае становішча пасля двух гульнявых дзён: Францыя - 4 ачкі, Нарвегія - 2, Беларусь - 2, Аўстрыя - 0.

У заключным туры першага этапу 16 студзеня беларусы сустрэнуцца з французамі, нарвежцы згуляюць з аўстрыйцамі.

У папярэдняй групе А таксама прайшло два туры: Харватыя - 4, Швецыя - 2, Ісландыя - 2, Сербія - 0.

Каманды двух іншых квартэтаў правялі па адной сустрэчы:

С - Германія - Чарнагорыя - 32:19, Македонія - Славенія - 25:24.

D - Іспанія - Чэхія - 32:15, Данія - Венгрыя - 32:25.

Пасля завяршэння стартавай стадыі ў другі групавы этап кантынентальнага першынства выйдуць па 3 лепшыя каманды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі