Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 сакавіка 2017, 11:22

Беларусы не выйшлі ў фінальную частку юніёрскага ЧЕ па футболе

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная Беларусі (U-19) па футболе няўдала правяла другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы спаборніцтваў у 3-й адборачнай групе ў англійскім Бертане падапечныя Міхаіла Мархеля пацярпелі буйное паражэнне ад англійскіх равеснікаў - 1:5. На 5-й мінуце гульні Уладзіслаў Мухамедаў вывеў беларускую каманду наперад, а потым гаспадары турніру пяць разоў паразілі вароты Паўла Паўлючэнкі.

У стартавым туры беларусы прайгралі іспанцам - 0:5, у другім уступілі нарвежцам - 1:2 (гол у зборнай Беларусі забіў Сяргей Дзічэнкаў). Падагульняючае становішча ў 3-й групе: Англія - 9 ачкоў (розніца мячоў - 11-1), Іспанія - 6 (7-3), Нарвегія - 3 (2-6), Беларусь - 0 (2-12).

Англічане заваявалі пуцёўку ў фінальную стадыю юніёрскага кантынентальнага першынства, якое пройдзе ў ліпені на футбольных арэнах Грузіі. Там жа разам з гаспадарамі выступяць футбалісты Чэхіі і Балгарыі, уладальнікі яшчэ чатырох пропускаў вызначацца пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі