Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 сакавіка 2017, 11:31

Беларускія пяціборцы перамаглі ў змешанай эстафеце на этапе КС у Каіры

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадстаўнікі сучаснага пяцібор'я Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік перамаглі ў змешанай эстафеце на другім этапе Кубка свету ў Каіры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках першага віду праграмы - фехтавання - Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік набралі 247 балаў і ўпэўнена займалі першае месца. Паспяхова склалася для беларусаў плаванне і канкур, што дало ім магчымасць выйсці першымі на старт у камбінаваным відзе (стральба і крос). У выніку свайго лідарства яны не ўпусцілі, набраўшы 1431 ачко. Другое месца занялі брытанцы Майлз Пілэйдж і Джаана Мюір - 1403 ачкі.

Узнагароджанне пераможцаў праводзіў кіраўнік Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я Клаус Шорман. Ён адзначыў моцную школу гэтага віду спорту ў Беларусі, якая ўваходзіць у лік лепшых у свеце.

"Выступленне ў эстафеце з самага пачатку атрымалася ўдачным. Разам з Кірылам былі сур'ёзна настроены, а галоўнае было адпрацаваць усё да канца", - расказала пасля ўзнагароджання Ірына Прасянцова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі