Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 жніўня 2016, 15:13

Беларускія юніёры ўвайшлі ў дзясятку лепшых на летнім ЧС па біятлоне ў Отэпя

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія юніёры ўвайшлі ў дзясятку лепшых на летнім чэмпіянаце свету па біятлоне, які завяршыўся ў эстонскім Отэпя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вядомым лыжным цэнтры за ўзнагароды сусветнага форуму змагаліся юніёры і дарослыя. Нацыянальная зборная Беларусі гэты старт прапускала і прадаўжае весці планавую падрыхтоўку да зімовага сезона. У Отэпя прыехалі юніёры. Лепшай у беларускай камандзе стала Хрысціна Мазурына, якая паказала найбольш высокі рэзультат у спрынце на 7,5 км, не дапусціўшы промахаў на двух агнявых рубяжах, яна заняла пятае месца. Выйграла спрынт украінка Настасся Мяркушына, у тройку прызёраў (трэцяе месца) увайшла і расіянка Хрысціна Разцова, дачка знакамітай савецкай біятланісткі Анфісы Разцовай. Хрысціна Мазурына заняла шостае месца ў гонцы праследавання.

У юнакоў у дзясятку мацнейшых з беларускіх атлетаў трапіў Уладзіслаў Мядзюха, размясціўшыся ў падагульняючым пратаколе спрынту на шостай пазіцыі. Заняць больш высокае месца беларусу перашкодзілі два промахі ў час другой стральбы. Шостым завяршыў Уладзіслаў Мядзюха і гонку праследавання.

У Отэпя таксама прайшла змешаная эстафета. Беларускі квартэт у складзе Хрысціны Мазурынай, Яўгеніі Якаўлевай, Станіслава Мацюка і Уладзіслава Мядзюхі заняў сёмае месца з 11 каманд. Больш ўдаламу выступленню перашкодзіў інцыдэнт перад стартам эстафеты, калі Хрысціне Мазурынай суддзі не вярнулі дзве абоймы з патронамі, з-за чаго спартсменцы аператыўна давялося шукаць запасныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі