Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2016, 17:48

Беларускія хакеісты захавалі дзявятае месца ў рэйтынгу ІІХФ

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія хакеісты па выніках 80-га чэмпіянату свету захавалі за сабой дзявятае месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля завяршэння фінальнай сустрэчы сусветнага форуму, у якой канадскія хакеісты адолелі фінаў з лікам 2:0, ІІХФ абнавіла рэйтынг нацыянальных каманд. Зборная Беларусі мае ў сваім актыве 2820 ачкоў і захавала дзявятае месца. Узначальваюць спіс родапачынальнікі хакея, якія перамаглі на сусветным першынстве другі год запар.

Рэйтынг ІІХФ:

1. Канада - 3495

2. Расія - 3380

3. Фінляндыя - 3355

4. ЗША - 3290

5. Швецыя - 3275

6. Чэхія - 3210

7. Швейцарыя - 2910

8. Славакія - 2870

9. Беларусь - 2820

10. Германія - 2815

11. Нарвегія - 2765

12. Латвія - 2730

13. Данія - 2700

14. Францыя - 2655

15. Славенія - 2530

16. Казахстан - 2470.

Найбольш прыкметнага прагрэсу дабілася ў рэйтынгу зборная Германіі, якая па выніках турніру ў Санкт-Пецярбургу і Маскве перамясцілася з 13-й на 10-ю пазіцыю. Нямецкія хакеісты завяршылі чэмпіянат сёмымі. Зборная Беларусі размясцілася па выніках турніру на 12-м месцы.

У другой дэкадзе жніўня беларуская каманда плануе пачаць падрыхтоўку да алімпійскай кваліфікацыі, якая пройдзе ў "Мінск-Арэне" з 1 па 4 верасня. Каманда Дэйва Льюіса аспрэчыць пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхан са зборнымі Даніі (1 верасня), Польшчы (2 верасня) і Славеніі (4 верасня).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі