Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2016, 09:26

Беларускія хакеісткі на траве атрымалі дзве перамогі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па хакеі на траве сярод дзяўчат да 18 гадоў стартавала з дзвюх перамог на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне Трофі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Турнір стартаваў у шатландскім Глазга. Беларускі ў першым матчы былі мацнейшыя за саперніц з Украіны - 5:1. У другой гульні ў папярэдняй групе А яны выйгралі ў хакеістак з Літвы - 3:1.

Заключны матч у групе зборная Беларусі па хакеі на траве правядзе сёння з францужанкамі. Абедзве каманды атрымалі па дзве перамогі і з'яўляюцца лідарамі групы А - па 6 ачкоў. У квартэце В лідарства пасля двух тураў захапілі дзяўчаты з Шатландыі (4 ачкі). У групе В таксама выступаюць зборныя Чэхіі, Аўстрыі і Італіі. Па дзве лепшыя хакейныя дружыны з кожнай групы выйдуць у паўфінал, а пераможцы 1/2 фіналу атрымаюць права выступіць у мацнейшым дывізіёне сярод 18-гадовых ігракоў.

Турнір у Глазга завершыцца 30 ліпеня. Сёння ў балгарскім горадзе Албена пачнуць выступленне на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне Чэлендж юнакі. Сапернікамі беларусаў стануць каманды Партугаліі, Турцыі і Балгарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі