Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2017, 12:07

Беларускія футбалісткі атрымалі першую перамогу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі атрымалі першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2019, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

19 верасня ў Мінску каманда Эдуарда Дземенкаўца адолела саперніц з Албаніі з мінімальнай перавагай - 1:0. Пераможны гол у самым пачатку другой палавіны сустрэчы забіла Настасся Шупа. У стартавым паядынку 2-й кваліфікацыйнай групы беларускі прайгралі ў гасцях камандзе Польшчы - 1:4.

У наступным туры роўна праз месяц зборная Беларусі прыме на сваім полі каманду Шатландыі, якая яшчэ не ўступала ў барацьбу.

Адразу пуцёўкі ў фінальны турнір сусветнага першынства атрымаюць пераможцы сямі кваліфікацыйных груп. Чатыры лепшыя каманды з тых, што занялі другія месцы, прадоўжаць барацьбу за выхад у фінал у стыкавых матчах.

Фінальны турнір жаночага чэмпіянату планеты пройдзе летам 2019 года на футбольных арэнах Францыі. Беларускія футбалісткі яшчэ ні разу не прабіваліся ў лік удзельніц вырашальных стадый топ-турніраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі